У Спіс «экстрэмістаў» МУС дадалі яшчэ 97 чалавек
Сярод іх асуджаная за дапамогу рэпрэсаваным Вольга Ялцэвіч і асуджаны за рассылку лістоў членам камісій па рэферэндуме 18-гадовы Раман Карпук, былы студэнт Канстанцін Рудніцкі , а таксама асуджаная за пратэсныя і антываенныя надпісы Ірына Прыгава.

На дадзены момант у «Спісу экстрэмістаў» МУС 1881 чалавек.