Пенсіянерку Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда



У судзе Мёрскага раёна быў агучаны прысуд 69-гадовай былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эме Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год, але ў сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт.

Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у першы дзень суда жанчыне стала дрэнна — у яе падняўся ціск. Таму Эме Антонаўне выклікалі хуткую дапамогу.