Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі



Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Прагу, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі.

На наступны навучальны год Чэхія гатова выдзеліць 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія вызваляцца з турмаў. Раней урады Чэхіі выключылі з візавага бана беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюць стыпендыі, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Таксама раней Чэхія дазволіла беларусам атрымліваць ВНЖ для ўз’яднання сям’і. Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.

Array