Святлана Ціханоўская з візітам у Канадзе
Падчас свайго першага візіту ў Канаду, які пачаўся 19 лістапада, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны Джасцінам Трудо, паведамілі BPN у яе прэс-службе.
-

Фота: twitter.com/Tsihanouskaya
Таксама запланаваная сустрэча з міністрам замежных спраў Мэлані Жалі і выступленне Ціханоўскай на Галіфакскім міжнародным форуме па бяспецы. Акрамя таго, анансуюцца сустрэчы Ціханоўскай з акадэмічнай грамадскасцю, парламентарыямі, беларускай дыяспарай, старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
“Галоўнае пасланне канадскаму кіраўніцтву — падтрымаць беларускі дэмакратычны рух, павялічыць дапамогу Канады беларускай грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцам”, — падкрэслілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
Array