Ва Украіне зарэгістравалі грамадскае аб’яднанне „Пагоня”



Ва Украіне з’явілася грамадскае аб’яднанне „Пагоня”. Яго заснавалі беларусы, якія пастаянна жывуць ва Украіне, і байцы палка „Пагоня”. Аб’яднанне зарэгістравана ў Мінюсце Украіны.

Аб’яднанне ўзначаліў Віталь Гуркоў, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу.

Мэта ГА „Пагоня” – падтрымка беларускага добраахвотніцкага руху ва Украіне, кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расейскіх акупантаў і дыктатуры Лукашэнкі, гаворыцца ў паведамленні палка „Пагоня”.

Array