Парламенцкая асамблея NATO прызнала Расею дзяржавай-тэрарысткай
Парламенцкая асамблея NATO прызнала Расею дзяржавай-тэрарысткай і заклікала да трыбуналу.

Пра гэта паведаміў кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў Парламенцкай асамблеі NATO Ягор Чэрнеў.
Апроч гэтага, Асамблея заклікала стварыць спэцыяльны міжнародны трыбунал у пытанні расейскай агрэсіі. Паводле Чэрнева, такі трыбунал дазволіць асудзіць не толькі беспасярэдніх выканаўцаў ваенных злачынстваў, але і найвышэйшае кіраўніцтва Расеі.
Усе 30 дзяржаваў NATO падтрымалі прапановы ўкраінскай дэлегацыі. Рэзалюцыю накіруюць урадам і парламентам усіх сябраў NATO.
Array