Офіс Ціханоўскай будзе змагацца з чэргамі ў візавых цэнтрах
У Офісе Ціханоўскай заявілі аб намеры змагацца з пасярэднікамі ў электронных чэргах усіх візавых цэнтраў у Менску. Пра гэта паведаміў дарадца дэмакратычнага лідара па знешнепалітычных справах Франак Вячорка.

28 лістапада польскія візавыя цэнтры ў сталіцы і рэгіёнах пачнуць верыфікацыю кліентаў праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі. Верыфікацыйны код будзе сапраўдны на працягу гадзіны, пасля 10 спробаў верыфікацыі кліент будзе часова заблакаваны. «Гэта вынік нашай працы. Гэта толькі першы, але важны крок», — заявіў Вячорка.
Паводле яго слоў, многія кампаніі-пасярэднікі злоўжывалі сістэмай браніравання дат на падачу візавых дакументаў, што прывяло да вялікіх чэргаў, візу даводзілася чакаць месяцамі, а яе кошт павялічваўся ў разы. «Пакуль праблема цалкам не вырашана, будзем працаваць над тым, каб усе візавыя цэнтры, якія працуюць у Менску, прынялі такія меры, каб перадухіліць злоўжыванні», — сказаў дарадца Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя