Палітзняволеную Марыю Калеснікаву змясцілі ў ШІЗА



Нядаўна Марыя Калеснікава, асуджаная да 11 гадоў калоніі, атрымала тры спагнанні ад адміністрацыі гомельскай жаночай калоніі: за знаходжанне ў працоўны час не ў тым месцы і за няветлівы зварот з яе боку, паведамляе @viasna96.

Сёння да яе не пусцілі адваката, бо нібыта ад яе не было заявы. Калі і на які тэрмін палітзняволеную змясцілі ў штрафны ізалятар — невядома.

Адміністрацыя калоніі ўвесь час цісне на Марыю. Па словах былых зняволеных, астатнім жанчынам нават забаронена з ёй камунікаваць.

Падтрымаць Марыю можна па адрасе: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.