Уступленне Украіны ў NATO. Што будзе азначаць для Беларусі?
Якім чынам адаб’ецца на нацыянальнай бяспецы Беларусі магчымае ўступленне Украіны ў NATO?

Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Краіны, якія ўступаюць у NATO, яны аддаюць частку сваіх паўнамоцтваў у галіне вайсковай бяспекі на карысць кааліцыі. Асабліва, калі краіна не з’яўляецца звышдзяржавай, то ты вымушаны, будучы сябрам NATO, каардынаваць усе свае вайсковыя высілкі і вайсковыя амбіцыі з агульнай пазіцыяй іншых партнёраў па Альянсу. Для Беларусі далучэнне Украіны да NATO было б “плюсам”, таму што гэта дадало б стабільнасці і прадказальнасці для Менска вайсковай палітыкі Кіева.
Рашэнне падаць заяўку на ўступленне ў NATO паводле паскоранай працэдуры было прынятае на Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны сёлета 30 верасня. Даць згоду на ўступленне мусяць даць кансэнсусам усе 30 сяброў Альянсу.
Беларускае Радыё Рацыя
Array