Вечарына выдавецтва «Скарына» ў Лондане



25 лістапада ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане будуць святкаваць стварэнне выдавецтва «Скарына» (Skaryna Press).

Дата: 25 лістапада

Час: 19:00

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Сёлета ў Лондане пры беларускай бібліятэцы зьявілася выдавецтва “Скарына” (Skaryna Press)

У вечарыне возьмуць удзел перакладнік «Бэйруцкіх апавяданьняў» У.Гарбацкі (ён жа – аўтар адзінага перакладу на беларускую раману сёлетняй нобелеўскай лаўрэаткі Ані Эрно) і сябры рэдакцыйнай калегіі.

Вас чакае цікавая гутарка, будуць прадавацца новыя і старыя кнігі, раздавацца аўтографы і разлівацца смачнае віно. 

Будзе таксама куратарская экскурсія па выставе «Няскораныя».

Уваход задарма, ахвяраванні на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца.