Затрыманы сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск» Сяргей Саўкін



Затрыманы сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск». Праўладны тэлеграм-канал  піша, што ён «навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст».

Сілавікі паказалі фота ідэі навагодняй праграмы, дзе ёсць словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага». Акрамя гэтага, на відэа ён кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, блакаваў рух транспарту і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы».

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманы  Сяргей Саўкін. «Разумны Мінск» — навукова-папулярны праект для дзяцей і іх бацькоў.

Беларускае Радыё Рацыя