Еўрапарламент прызнаў Расею дзяржавай — спонсаркай тэрарызму
Еўрапарламент ў сваёй рэзалюцыі назваў Расею дзяржавай — спонсаркай тэрарызму.

„Ваенныя ўдары Масквы па грамадзянскіх аб’ектах, такіх як энергетычная інфраструктура, шпіталі, школы і прытулкі, парушаюць міжнароднае права”, — цытуе Reuters прынятую рэзалюцыю.
Гэты крок у значнай ступені застаецца сімвалічным, бо ў ЕЗ няма заканадаўчай базы, якая б падмацоўвала такое рашэнне. Раней Чэхія прызнала ўлады Расеі тэрарыстычным рэжымам, а Парламенцкая асамблея NATO назвала Расею дзяржавай-тэрарыстам.
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак заўважыў, што Расея запусціла ракеты адразу пасля таго, як Еўрапарламент прызнаў яе дзяржавай-спонсарам тэрарызму.
Беларускае Радыё Рацыя
Array