Ці былі масавыя затрыманні ў Берасці?



У інтэрнэце з´явілася інфармацыя, што 22 лістапада ў Берасці адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні. Але паводле праваабаронцы Ганны, пакуль пацверджання гэтаму няма:

– Затрыманні трошачкі былі, але вядома яшчэ толькі пра аднаго чалавека. То бок ніякага ўсплёску. Можа, ён і адбыўся, але пра гэта невядома. Мы самі бачылі, што ў публічных чатах з’яўлялася паведамленне: асцярожна – затрыманні, ператрусы ў Берасці. І ўсё – ніякіх прозвішчаў, ніякіх пацверджанняў і нават, каб ананімна паведамлялі пра такія выпадкі, – нічога няма.

Як кажа праваабаронца Ганна, магчыма, гэта такая акцыя запужвання, а магчыма, так запужалі людзей, што яны баяцца паведаміць праваабаронцам. Бліжэйшым часам сітуацыя павінна праясніцца.

Беларускае Радыё Рацыя