Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарку затрыманыя за распаўсюд „бчб-ідэалогіі”



Трое кіраўнікоў з Берасцейскага аўтапарка затрыманы за тое, што „распаўсюджвалі бчб-ідэалогію” і эканомілі на простых кіроўцах”.

Пра гэта паведаміў праўладны блогер.

 @viasna_brest паглядзела ролік блогера Аляксея Голікава, з якога стала вядома, што ў Берасці былі затрыманы тры супрацоўнікі „Берасцейскага грамадскага транспарту”:

▪️ідэолаг Ігар Парфянюк

▪️начальнік аўтакалоны Сяргей Серада

▪️начальнік ПТА Аляксандр Сарока

Блогер знайшоў „пацверджанне” таго, што ў затрыманых пратэсныя погляды – нібыта ўсе яны ў „Аднакласніках” ставілі „клас” матэрыялам з крытыкай уладаў. Але ў той жа час сцвярджаецца, што прэтэнзіі да іх узніклі „не зусім з-за іх палітычных поглядаў”.