Станіслаў Зась зыходзіць з пасады генеральнага сакратара АДКБ
Станіслаў Зась сыдзе з пасады генеральнага сакратара Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
«Станіслаў Васільевіч Зась завяршае трохгадовую дзейнасць на пасадзе генеральнага сакратара АДКБ. Хачу падзякаваць яму за зробленую сумленную працу», — сказаў Пашынян, адкрываючы пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі.
У 2023 годзе месца Зася зойме прадстаўнік Казахстана Імангалі Тасмагамбетаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array