Уладзіславу Плюшчаву накінулі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух
Былому гітарысту «Крамбамбулі» Уладзіславу Плюшчаву накінулі яшчэ адзін год калоніі да папярэдніх двух.

Тры месяцы таму Плюшчава пакаралі двума гадамі зняволення, штрафам 6400 рублёў і канфіскацыяй аўтамабіля.
Гэтым разам суд Фрунзенскага раёна Менску ў асобе суддзі Андрэя Млечкі прызнаў Уладзіслава вінаватым яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу («абраза прадстаўніка ўлады», «паклёп» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак»).
Гэтая справа звязаная з рэпостамі і каментарамі, якія Плюшчаў пакідаў у Telegram. Сумарна музыка цяпер павінен адбыць тры гады ў зняволенні і выплаціць 300 базавых велічыняў штрафу.