ЕЗ рыхтуе дзявяты пакет санкцый супраць Расеі




Еўрапейскі звяз рыхтуе дзявяты пакет санкцый супраць Расеі з-за ўварвання ва Украіну. Пра гэта заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас візіту ў Фінляндыю, піша „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Spiegel.

„Мы ўпарта працуем над тым, каб ударыць Расею ў самае балючае месца, каб яшчэ больш аслабіць яе здольнасць весці вайну супраць Украіны”, – сказала фон дэр Ляен.

Яна таксама ўпэўнена, „што мы вельмі хутка дамовімся аб глабальным абмежаванні цаны на расейскую нафту з G7 і іншымі важнымі партнёрамі”.

Раней фон дэр Ляен асудзіла ракетныя ўдары Расеі па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры і нагадала, што ЕЗ рыхтуе дзявяты пакет санкцый і абмежаванні цэн на нафту, каб ускладніць Пуціну фінансаванне выдаткаў на вайну.

Неафіцыйна паведамлялася, што ЕК плануе прадставіць дзявяты пакет санкцый супраць Расеі ў канцы лістапада, з разлікам, каб ухваліць яго ў пачатку снежня.

Array