Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі



Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю аб правах чалавека ў Беларусі «Аб рэпрэсіях, якія працягваюцца, супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».

У рэзалюцыі канстатуецца, што парушэнні правоў чалавека і пераслед палітычных апанентаў у Беларусі працягваюцца, пералічваюцца апошнія палітычныя працэсы ў краіне, згадваецца анансаванне першага завочнага суда.

Еўрапарламент выказаў салідарнасць з народам Беларусі, дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю, якія працягваюць выступаць за свабодную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь.

Еўрадэпутаты вітаюць прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і заклікаюць вызваліць яго перад цырымоніяй уручэння прэміі, а таксама выказваюць падтрымку іншым палітзняволеным праваабаронцам «Вясны».

У рэзалюцыі таксама асуджаюцца спробы Лукашэнкі падарваць беларускую культуру і русіфікаваць нацыю.

Array