Затрымалі грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова
Пра затрыманне святара Віталя Быстрова, якое адбылося сёння, паведамляе «Хрысціянская візія». Святар служыць у грэка-каталікай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 года. Тады ён быў асуджаны на 10 сутак. Яго абвінавацілі паводле артыкула адміністрацыйнага кодэксу 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Нядаўна былі затрыманыя і адбылі адміністрацыйныя арышты ў 10 і 13 сутак берасцейцы – святар Ігар Кандрацьеў і рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі.