На Дар’ю Лосік цісне адміністрацыя берасцейскага СІЗА
Стала вядома, што адміністрацыя берасцейскага СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач, паведамляе @viasna96. Звычайна вязням можна перадаваць 30 кг перадачы ў месяц і дадаткова дасылаць неабмежаваную колькасць пасылак вагой 50 кг. Цяпер яе ў гэтым абмежавалі. Таму не варта дасылаць ёй пасылак без узгаднення са сваякамі, бо праз устаноўлены ліміт яна можа застацца без неабходных рэчаў.
Лісты ад Дар‘і амаль не даходзяць.
Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у берасцейскім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар’і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.
30 лістапада Дар’я адзначыць 31-годдзе за кратамі. Падтрымаць яе можна тэлеграмамі і грашовымі пераводамі.
Адрас: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар’і Аляксандраўне Лосік.
