Стала вядома, за што затрымалі начальніка аўтакалоны ў Берасці



Паставіў лайк пад урыўкам з фільма. Стала вядома, за што затрымалі начальніка аўтакалоны ў Берасці.

У міліцэйскім відэа начальнік аўтакалоны „Берасцейскага грамадскага транспарту” Сяргей Серада кажа, што яго затрымалі „за экстрэмісцкія матэрыялы” і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі, паведамляюць праваабаронцы. У відэа выкарыстоўваецца скрыншот з „Аднакласнікаў”, на якім паказана, што затрыманы паставіў лайкі пад відэа з пераагучкай урыўка фільма „Бункер”.

У пераагучцы, якая выйшла летам 2020 года, апісваюцца перадвыбарчыя пікеты ў буйных гарадах, затрыманне Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага. У відэа персанаж Гітлера пытаецца, чаму яго называюць „Саша 3%”.