Затрымалі інжынера «Мінскэнерга», на «Віцебскэнерга» – ператрус і затрыманне



Вядучага інжынера з «Мінскэнерга» абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш чым 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. 

Яму выставілі абвінавачанне па арт. (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).

Акрамя таго, у «Віцебскэнерга» таксама прыходзілі сілавікі з ператрусам да начальніцы аддзела бухгалтарскага ўліку і эканамічнага планавання. Адразу яе забралі ў КДБ, а потым арыштавалі на 15 сутак і змясцілі ў ІЧУ.