Кацярына Маціеўская: Лёгкае пяро Уладзіслава Шпенгеля не абмінула і Беласток
У межах анлайн-фестывалю „Месяц польскай літаратуры” адбылася прэзентацыя беларускамоўнага зборніка вершаў паэта, кабарэ-стэндапера, канферансье і аўтара эстрадных шлягераў Уладзіслава Шленгеля, забітага нацыстамі падчас паўстання ў Варшаўскім гета.

Беластоцкі след паэта абазначыла перакладчыца твораў Шленгеля – Кацярына Маціеўская:
– У яго вельмі вялікая маса тэкстаў, яна насычаная фактамі і дэталямі з тагачаснага жыцця і з жыцця габрэяў таксама. Вельмі шмат тэкстаў прысвечана габрэйскаму ладу жыцця, габрэйскім рытуалам, святам, абрадам, але не больш, то бок гэта афармленне. Няма ніводнага сведчання пра тое, што ён пісаў на ідышы або на іўрыце, ён пісаў па-польску. У яго тэксты нашмат часцей уваходзіць нямецкая мова, ён змешвае габрэйскія і каталіцкія традыцыі.
У 1939 годзе Шленгелю ўдалося ўцячы з акупаванай нямецкімі войскамі Варшавы ў Беласток, заняты Чырвонай Арміяй. У Беластоку паэт уладкаваўся на працу ў Тэатр мініяцюр, дзе загадваў літаратурнай праграмай і выступаў у якасці канферансье. Разам з тэатрам Шленгель гастраляваў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, акупаванай Савецкім Саюзам.

Беларускае Радыё Рацыя