У Беларусі загінуў вайсковец РФ
У Беларусі ў цэнтры падрыхтоўкі загінуў расейскі вайсковец, а другі атрымаў раненні.

Як паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны, гэта адбылося 22 лістапада. Месцам здарэння называецца Дзераўная ў Берасцейскай вобласці.
Вёскі з такой назвай ёсць у Баранавіцкім і Драгічынскім раёнах. Прычынай інцыдэнту стала нібыта парушэнне мер бяспекі, заяўляюць ва ўкраінскім Генштабе.