Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей



Уладзіміра Макея пахаваюць на Усходніх могілках у Менску, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага ўраду.

Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Інфармагенцтва „Белта” смерць Макея назвала „раптоўнай”. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Макею было 64 гады. Уладзімір Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 у Некрашэвічах, што ў Карэліцкім раёне, Гарадзенская вобласць. Кіраваў Адміністрацыяй Лукашэнкі ў 2008—2012 гадах.

Уладзімір Макей займаў пасаду міністра замежных справаў са 20 жніўня 2012 году.

Вядома, што напярэдадні, 25 лістапада, ён сустрэўся з апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

Беларускае Радыё Рацыя

Array