Пачаўся тэнісны матч Японія-Беларусь
У Токіо пачаўся матч плэй-оф Сусветнай групы дывізіёну ІІ. У першай сустрэчы прыма беларускага тэніса Вікторыя Азаранка (на сёння 32-я ракетка свету) вельмі ўпэўнена адолела Місакі Доі (107-ы нумар класіфікацыі ВТА) – 6:1, 6:2.
У наступным паядынку змагаліся Вольга Гаварцова (136-я ракетка у рэйтынгу) і Курумі Нара (54-я). Перамагла ў трох сетах японка – 6:4, 4:6, 6:2.
Тры заключныя сустрэчы пройдуць у нядзелю.
Пераможца матчу Японія-Беларусь у наступным сезоне выступіць у Сусветнай групе ІІ Кубку федэрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array