Для чаго ў Беларусь прыбылі высокапастаўленыя расейскія генералы?



Беларускія Telegram-каналы паведамляюць, што «генералы з краіны-тэрарыста Расеі прыехалі ў Беларусь кантраляваць падрыхтоўку расейскіх вайскоўцаў». Ці азначае гэта падрыхтоўку да новага ўдара па тэрыторыі Украіны з боку Беларусі? Праблему абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы «Вайна Расеі ва Украіне».

Кажа ваенны эксперт Вахтанг Маісая:

– З боку Беларусі не будзе нават спробы ўдару. Пры пачатку зімовага перыяду, ускладненне кліматычных і геаграфічных фактараў Лукашэнка не дазволіць расейскім узброеным сілам выкарыстоўваць хаця паветраную прастору сваёй краіны для нанясення ўдараў. Лукашэнка зараз разумее, што дадзеная «спец-аперацыя» ўжо зайшла ў тупік. Лукашэнка можа аказаць Расейскай Федэрацыі другасныя віды дапамогі – перадачы зімовага адзення, некаторых ўзбраенняў са складоў беларускіх узброеных сіл.

Па словах эксперта, ваенная прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі выклікана патрэбай падтрымкі ваеннай пагрозы не толькі для Украіны, але і для Польшчы ды Сувалкскага калідора. Таксама эксперт не бачыць у такой расстаноўцы сіл пагрозы для захопу ўлады ў Беларусі і замаху на Лукашэнку, пра мажлівасць якога 26-га лістапада паведамілі аналітыкі Інстытута Роберта Лансінга.

Беларускае Радыё Рацыя

Array