Святлана Ціханоўская пракаментавала смерць Уладзіміра Макея



Святлана Ціханоўская выказалася пра смерць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

“У 2020 годзе Макей здрадзіў беларускаму народу і падтрымаў тыранію. Такім яго запомніць беларускі народ.  Мы ж працягнем бараніць незалежнасць і свабоду Беларусі, незалежна ад змен у атачэнні Лукашэнкі”, напісала Ціханоўская.

Паводле інфармацыі выдання “Наша Ніва”, Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не звярнуўся своечасова да медыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз.

Array