Палітвязня Мікалая Казлова перавялі ў магілёўскую турму
Старшыню АГП Мікалая Казлова перавялі ў магілёўскую турму, паведамляе „Вясна”. Мікалай Казлоў — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. З 28 снежня 2021 года ён адбываў тэрмін у баранавіцкім СІЗА-6, а 26 сакавіка выйшаў на волю.
27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў „Маршы новай Беларусі” ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 года калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.
