Міліцыя апытала бацьку ксяндза Вячаслава Барка



Бацька каталіцкага святара Вячаслава Барка жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апыталі ў сувязі з удзелам ксяндза ў відэа для канала „Хартыя-97”, апублікаваным два месяцы таму.

Пытанні датычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць і калі вернецца ў Беларусь.

Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала. У 2021 годзе быў змушаны выехаць у Польшчу ў сувязі з палітычным пераследам. Цяпер кіраўнік беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве.

Вясна