Ілля Міронаў на волі пасля пяці сутак арышту
Актывіста асудзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (19.11 КаАП) нібыта за падпіску на “экстрэмісцкі” канал.

Былы палітвязень Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2,5 тысячы лістоў у турмы. 30 верасня 2021 года яго арыштавалі за каментары па “справе Зельцара”, асудзілі толькі амаль праз год – 24 кастрычніка. Іллю вызвалілі ў зале суда, бо ён адбыў увесь тэрмін у следчым ізалятары.