Павел Латушка: Макей мог быць апанентам Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года



Імавернай прычынай смерці Уладзіміра Макея называецца інфаркт. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, міністр замежных спраў Беларусі памёр у сябе дома ў чыноўніцкім пасёлку Дразды.

Былы дыпламат, цяпер прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка таксама мяркуе, што галоўнай прычынай смерці яго былога шэфа стаў стан здароўя:

Бо гэта хутчэй за ўсё прыводзіла да ціску. Чалавек усё ж такі старэйшы за 60 гадоў. Гэта даволі напружанная ў двухкоссі праца была апошнім часам, ці пазбягання праблемаў ад гэтай напружанай працы. Я думаю, тое, што я маю на ўвазе, усім зразумела.

Па словах Латушкі, Макей мог быць апанентам Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, але не пайшоў на такі крок:

Калі я працаваў амбсадарам у 2018 годзе ў Парыжы, у Мадрыдзе. І таксама калі я наведваў Варшаву ў мяне канфідэнцыйна пыталіся: ці можа стаць Макей, міністр замежных спраў, канкурэнтам Лукашэнку на найбліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах? І мой адказ быў: так. Былы міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сказаў такую рэч: ніколі не верце Макею.

Таксама Павел Латушка, са спасылкай на свае крыніцы ў МЗС Беларусі, назваў трох верагодных кандыдатаў на пост міністра замежных спраў. Гэта, паводле яго слоў, “асабісты сябар” Уладзіміра Макея, яго першы намеснік Сяргей Алейнік, а таксама “прарасейскія” дыпламаты Юрый Амбразевіч і Андрэй Савіных.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Array