Анатоля Шумчанку аштрафавалі за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Кіраўніка аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” аштрафавалі за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Нагадаем, Анатоль Шумчанка не вярнуўся з допыта ў Баранавічах, куда ездзіў 21 лістапада. Пазней стала вядома, што яго затрымалі паводле арт. 19.11 КаАП за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” і пакінулі ў ІЧУ да суда.
Сёння, 27 лістапада, над ім адбыўся суд. Вынік — 15 базавых велічыняў штрафу (480 рублёў).
Вясна