Дзень Герояў у Таронта
102-я ўгодкі Слуцкага пастаўння сёння, 27 лістапада, адсвяткуюць беларусы Канады. Як і штогод, у царкве св. Кірылы Тураўскага пройдзе паніхіда па загінулых героях. Гэтым разам плануецца жывое ўключэнне з Украіны прадстаўнікоў Палка беларускіх дабраахвотнікаў імя Каліноўскага.

Пра традыцыю святкавання гаворыць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:
– У нас, на чужыне ў эміграцыі, святкавалі Дзень Герояў таксама як 25 сакавіка. Кожны год было святкаванне бліжэй да 27 лістапада. І збіраліся людзі, былі даклады, расказвалі, што ведалі, і асабліва важна – чыталі Лісту Герояў, якія памерлі за Беларусь. У Таронта будзуць спяваць і гімн наш беларускі і „Магутны Божа” – усё тое, што нацыянальнае.
Падчас святкавання адбудзецца збор ахвяраванняў для жаўнераў-каліноўцаў на зімовы рыштунак.
З нагоды ўгодкаў Слуцкага паўстання Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць Медалём „Ордэну Пагоні” беларусаў, загінулых падчас Рэвалюцыі Годнасці і вайны ва Украіне, а таксама пазбаўленых жыцця ўдзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі 2020-2021 гг.
Беларускае Радыё Рацыя
Array