У Беларусі новая атака на святароў грэка-каталіцкай царквы
У Беларусі новая атака на святароў грэка-каталіцкай царквы.

Апошнім часам у Берасці былі затрыманыя Ігар Кандрацьеў (ён асуджаны на 12 сутак арышту) і краязнаўца, галоўны рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі (яму прысудзілі 15 сутак).
На мінулым тыдні берасцейскі ГУБАЗіК затрымаў святара Віталя Быстрова, якому стала дрэнна, і хуткая забрала мужчыну ў шпіталь.
«Сілавікі дамагаюцца, каб людзі пакінулі Беларусь, пагражаюць крымінальным пераследам, і таксама спрабуюць выбіць інфармацыю пра вернікаў. Затрымліваюць людзей за тое, што яны быццам бы падпісаныя на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Але нават калі ў чалавека няма тэлеграма ў тэлефоне, гэта няважна. Кажуць, што адмыслова выдаліў яго і гэтага дастаткова, каб заехаць на 15 сутак», – кажа крыніца і дадае што ізалятары перапоўненыя, а на сваякоў і адвакатаў моцна ціснуць.
Беларускае Радыё Рацыя