Ціханоўская з візітам у Румыніі
Беларускія студэнты ў 2023 годзе змогуць вучыцца ў Румыніі па «стыпендыяльных праграмах». Улады Румыніі плануюць арганізаваць кароткатэрміновыя курсы ў галіне дыпламатыі і публічнага адміністравання.

Гэтае пытанне абмяркоўвала Святлана Ціханоўская з міністрам замежных спраў Румыніі Богданам Аўрэску.
На запрашэнне міністра Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў гэтай краіне з афіцыйным візітам.
«Румынія падтрымала грамадзянскіх актывістаў, незалежныя медыі, у тым ліку фінансава. Раней, у 2021 годзе, Румынія падтрымала беларускіх праваабаронцаў і Міжнародную платформу адказнасці для Беларусі, створаную дзеля збору доказаў парушэнняў правоў чалавека, выдаткавала 100 стыпендый для беларускіх студэнтаў, была адным з ініцыятараў „Маскоўскага мэханізму“ АБСЭ і адклікала пасла з Менска», — адзначыў дарадца Ціханоўскай у пытаннях знешняй палітыкі Франак Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя