Снегапад у Беларусі абясточыў 945 населеных пунктаў



Снегапад у Беларусі абясточыў 945 населеных пунктаў. За апошнія суткі было адноўлена электразабеспячэнне 686 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі. Яшчэ ў 259 пунктах працы працягваюцца.

На аднаўленчых работах былі задзейнічаны 213 чалавек персаналу і 92 адзінкі тэхнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Белэнерга”.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я — наліпання мокрага снегу на галінкі і правады перыядычна ўзнікалі парушэнні электразабеспячэння ў размеркавальных электрасетках, у асноўным, у Магілёўскай вобласці. Энергетыкі працавалі і працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Па стане на 9.00 раніцы, працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння 259 населеных пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя