„Паспалітае рушэнне” дадалі да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў”
У Міністэрстве ўнутраных спраў дадалі „Паспалітае рушэнне” да спісу „экстрэмісцкіх фарміраванняў”.

Паводле сілавікоў, добраахвотнікі, якія ў яго ўваходзяць, вядуць „дзейнасць па падрыхтоўцы да ажыццяўлення замаху на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь”.
„Паспалітае рушэнне”, якое ставіць сваёй мэтаю вызваленне Беларусі ад дыктатуры, стварыў у структуры Аб’яднанага пераходнага кабінету былы прафесійны вайсковец Валерый Сахашчык, які з’яўляецца прадстаўніком кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.