У Кіеў прыбылі кіраўнікі МЗС сямі краін
У Кіеў адначасова прыбылі міністры замежных спраў Эстоніі, Літвы, Латвіі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Ісландыі.
-

Фота: t.me/Denys_Smyhal
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль. Ён зазначыў, што асноўнымі тэмамі сустрэчы кіраўнікоў МЗС былі зброя, фінансы і санкцыі супраць Расеі.
„У 9-м санкцыйным пакеце разлічваем на паўнавартаснае адключэнне расейскіх банкаў ад SWIFT і забарону ўезду ў ЕЗ грамадзян дзяржавы-тэрарыста. Значную ўвагу таксама надалі энергетычнай сферы і абстрэлам Расеяй нашай крытычнай інфраструктуры”, – паведаміў Шмыгаль.
Таксама Дзяніс Шмыгаль падзякаваў паўночнаеўрапейскім і балтыйскім краінам за іх дапамогу з энергетычным абсталяваннем.
Array