Ператрусы па адрасах грамадскай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай



Сёньня, 28 лістапада, адбыўся ператрус па месцы прапіскі грамадскай і палітычнай дзяячкі з Наваполацка Вольгі Дамаскінай.

Да гэтага ўжо прайшоў ператрус у яе маці, што жыве ў прыгарадзе Наваполацка, і, згодна з паперамі, якія пабачылі яе родныя, плануецца ператрус па месцы прапіскі мужа Вольгі.

Вольга ўжо больш за год знаходзіцца разам з мужам за межамі Беларусі.

Афіцыйнай падставай ператруса з’яўляюцца крымінальныя справы, узбуджанныя за разгалошванне нейкіх сведчанняў і абраза нейкіх трох асоб. Але падчас ператруса сілавікі распытвалі пра дзейнасць Руха „За свабоду”, пра Юрыя Губарэвіча, ці займаецца Вольга за мяжой нейкай палітычнай дзейнасцю.

Па выніках першага ператруса была вынята тэхніка блізкіх Вольгі, але ніякіх пратаколаў, ці вопісу вынятага сілавікі не пакінулі, спасылаючыся на тое, што гэта не прадугледжана КПК.

Вясна