Плынь асуджаных па «справе Зельцэра» не спыняецца



У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гамельчука асудзілі за каментары ў Telegram.

Першапачаткова Сяргею ставілі ў віну і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Як вынікае з судовай пастановы, пазней гэты артыкул знялі з абвінавачвання.