Сайт і Instagram баранавіцкай крамы «Росквіт» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне 28 лістапада прыняў суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну.

Гэтай восенню ў гаспадара крамы Юрыя Казакевіча двойчы праходзіў ператрус, а ў кастрычніку адміністрацыя гандлёвага цэнтру, дзе месцілася крама, завесіла ўваход у яе – вядома, што ім «настойліва раілі» зрабіць так, каб крама больш не працавала.
Вясна