Праект пра дзяцей, якія перажылі рэлакацыю
Беларуска працягвае ладзіць праект пра дзяцей, якія перажылі рэлакацыю. Сярод герояў яе праекта – нашчадкі музыкаў Дзяніса Тарасенкі (удзельніка гурта “Разбітае сэрца пацана”), Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага.

“Нават пасля завяршэння супрацы з маленькім героем, мы захоўваем з ім кантакт”, – кажа заснавальніца праекту “Дзяцінства ў эміграцыі” Аксана Дабрыянец:
– У мяне нават да гэтай пары ёсць малюнак хлопчыка, з якім я запісвала гісторыю. Ён намаляваў мне футбольны мяч, на якім ззаду напісана “Жыве Беларусь!”. Я нашу ў кашальку з сабой. І мы перапісваемся да гэтай пары са многімі дзецьмі. Я з імі сустракаюся, размаўляю, яны падыходзяць, вітаюцца, нешта распавядаюць пра сябе новае.
“Кожнага дзіцёнка, пра якога я пішу, я лічу сапраўдным героем, бо ён шмат што прайшоў, але не зламаўся”, – кажа Аксана Дабрыянец.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя