Аляксандр Ясінскі: Зусім іншае адчуванне, калі граеш для сваіх
У Варшаве пры поўнай зале выступіў беларускі баяніст Аляксандр Ясінскі. На сцэне яго падтрымалі музыкі Алесь Плотка і Сяргей Доўгушаў.

Аляксандр прэзентаваў свой альбом “Hlybini”. Пасля імпрэзы артыст падзяліўся з Радыё Рацыя ўражаннямі ад івэнту:
– Эмоцыі вельмі пазітыўныя. Было вельмі прыемна граць для сваіх беларусаў, для сваіх людзей. Пабачыць знаёмых, сяброў, пазнаёміцца з новымі беларусамі. Для мяне, як быццам бы дадому з’ездіў. Іншае адчуванне, калі граеш для сваіх, па-іншаму людзі рэагуюць, глыбей, больш прыемней. Дзякуй ім за гэта!
Сёння, 2 снежня, Аляксандр Ясінскі дасць яшчэ адзін канцэрт у Польшчы, на гэты раз – у Кракаве ў клубе “Chicago”. Імпрэза пройдзе пры падтрымцы Сяргея Доўгушава.






Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя