Digital платформу «Новая Беларусь» запускаюць 2-га снежня



Праект «Новая Беларусь» для беларусаў, што пакінулі Радзіму, выходзіць нарэшце у адкрытае тэставанне.

Распрацоўнік платформы Яраслаў Ліхачэўскі распавёў падрабязнасці падчас анлайн-канферэнцыі ў Варшаве:

-Гэта пляцоўка, на якой беларусы змогуць бяспечна і наколькі гэта магчыма адкрыта, абмяркоўваць пытанні, якія іх хвалююць, і вучыцца дамаўляцца пра тое, як разам жыць далей. І як будаваць уласнае жыццё, уласны лёс надалей.

Ужо зараз на платформе «Новая Беларусь» маюцца блокі з навінамі, гайдамі па рэлакацыі, медычнымі і юрыдычнымі сэрвісамі, культурніцкімі падзеямі, бізнесамі ды магчымасцю праводзіць апытанні.

Спасылка на аплiкацыю платформы:

Новая Беларусь Play Market

Новая Беларусь App Store

Беларускае Радыё Рацыя