Палітвязні Дар’я і Ігар Лосік не могуць ліставацца



Палітвязні Дар’я і Ігар Лосік нават не могуць ліставацца адзін з адным. Нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца мужам і жонкай, ва ўмовах пазбаўлення волі такая камунікацыя абмежаваная.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў іх засталася 3-х гадовая дачка, – пра гэта распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

–  Сітуацыя сапраўды асаблівая, таму што ў нас у краіне мала такіх суджэнцаў, мужа і жонкі, якія адначасова сядзяць за кратамі. А ў гэтым ёсць такія асаблівасці, што яны не могуць паміж сабой ліставацца, яны не могуць адно ад аднаго нармальна даведвацца навіны.

Дар’і Лосік прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 361-4 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Яна ўтрымліваецца ў СІЗА №7 горада Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя