Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму



Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта адбылося 22 лістапада. У турме ён будзе ўтрымлівацца на строгім рэжыме.

11 лістапада суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці мастака на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Раней Пушкіна асудзілі на 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Цяпер пакаранне ўзмацнілі.

Алеся Пушкіна затрымалі у сакавікі 2021 года. Яго судзілі за партрэт удзельніка антысавецкага супраціву Яўгена Жыхара, выстаўленне якога ўлады палічылі „рэабілітацыяй нацызму”, і здзек над дзяржаўнымі сімваламі. 30 сакавіка Пушкіна асудзілі.

У жніўні адміністрацыя „Воўчых нораў”, дзе Пушкін адбываў пакаранне, вырашыла на 5 месяцаў змясціць яго ў памяшканне крытага тыпу.

Беларускае Радыё Рацыя