Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі



Міністры абароны Расеі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі. Яго сэнс невядомы.

Фота: «Ваяр»

Міністр абароны Расеі ў суботу прыехаў у Менск на перамовы ў Мінабароны Беларусі. Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расейскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.

Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя