Святара Багамольнікава забіваюць на Акрэсціна



Былы намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа „Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” Сяргей Гаранін, які ў пачатку лістапада, трапіўшы пад аблаву ў акадэмічных структурах, правёў 10 сутак на Акрэсціна, напісаў поўны абурэння і роспачы пост у Фэйсбук, у якім б’е трывогу адносна здароўя і лёсу свайго былога сукамерніка, айца Уладзіслава Багамольнікава, якога днямі адправілі адбываць у нечалавечых умовах ужо сёмы запар адміністрацыйны тэрмін.

„Айцу Уладзіславу Багамольнiкаву, далі сёмы тэрмін на Акрэсціна, і, па маіх падліках, сядзіць ён ужо 89-я суткі. Акрэсціна — гэта не турма, а ізалятар. Таму ўмовы там надзвычай жорсткія, нашмат горшыя за ўсе іншыя беларускія вязніцы і зоны. Гэта кшталту гаўптвахтаў былой савецкай арміі. Але ж на Акрэсціна доўга і не сядзяць! Чалавек такіх умоў фізічна не вытрымлiвае. Ён памрэ. Да таго ж стан здароўя айца Уладзіслава пагоршаў. Нават калі вызваляўся і ён паціснуў руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, Уладзіслаў чалавек мужны, і трымаецца з годнасцю і моцна. Яны яго забіваюць”.

Пра гэта трэба казаць, пісаць, крычаць! Напісаў Сяргей Гаранін.