Украінскі беспілотнік атакаваў авіябазу ў глыбіні Расеі



Два самалёты Ту-95 пашкоджаныя ў выніку атакі дрона на авіябазе ў Саратаўскай вобласці. Па звестках крыніц тэлеграм-канала ASTRA, атака адбылася раніцай. Адначасова адбыўся магутны выбух на аэрадроме ў Разані.

Фота Maxar

Неўсталяваны беспілотнік атакаваў узлётную паласу на авіябазе „Энгельс-1”. У выніку пашкоджанні атрымалі найменьш два бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-95. Двое вайскоўцаў параненыя, яны шпіталізаваны. Днямі ўкраінскія СМІ паведамлялі пра вылеты ва Украіну самалётаў Ту-95 менавіта з аэрадрома ў Энгельсе. Адначасова на аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз. Быў пашкоджаны найменш адзін самалёт. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі, яшчэ шэсць пацярпелі.

Array